rubeen
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrikgl@mogilev.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 04 июля 2019 08:26

Праблемам людзей — пільную ўвагу

Як мы і анансавалі, на мінулым тыдні адбылося выязное пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта з удзелам памочніка Прэзідэнта — інспектара па Магілёўскай вобласці Міхаіла Русага, намесніка старшыні абласнога Савета дэпутатаў, галоўнага рэдактара інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Святланы Шутавай. Работу пасяджэння з удзелам членаў выканкама, кіраўнікоў упраўленняў, аддзелаў і службаў райвыканкама, старшыняў сельскіх выканаўчых камітэтаў, дэпутатаў мясцовага Савета дэпутатаў вяла першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ларыса Пасяленцава.
Удзельнікі нарады спачатку наведалі некалькі аб’ектаў, якія размешчаны на тэрыторыі Кабінагорскага сельсавета, з тым каб на свае вочы пабачыць, якія сельвыканкамам прымаюцца меры па выкананню зямельнага заканадаўства, добраўпарадкаванню і паляпшэнню санітарнага стану населеных пунктаў.

Гасцей сустракалі на сваіх падворках дбайныя гаспадары Максімавы і Янчанкі, якія пражываюць у вёсцы Новая Слабада. Пра іх гаспадарскі падыход да добраўпарадкавання і навядзення парадку і чысціні, дарэчы, мы неаднаразова расказвалі на старонках раёнкі. Аднак кожны раз, калі ў іх бываеш, адзначаеш, што ў сваёй стваральнасці яны працягваюць развівацца.

Далей дэлегацыя адправілася на лесаперапрацоўчае прадпрыемства «Цеяра», якое займаецца вырабам пелетаў. Прасцей кажучы, прэсаваных гранул, вырабленых з адыходаў драўняна-стружкавага матэрыялу. За мяжой гэты від экалагічнага паліва ўжо даўно і ўдала выкарыстоўваецца ў бытавых і прамысловых кацельнях. Памочнік Прэзідэнта пацікавіўся ў кіраўніка прадпрыемства далейшымі планамі па развіццю пелетнай вытворчасці, ці ёсць попыт на прадукцыю, куды яе рэалізуюць.

Каля Новаслабодскай сельскай бібліятэкі была разгорнута выстава сувенірнай прадукцыі мясцовых народных умельцаў і сыравараў. Гасцей частавалі рознымі відамі сыроў, дэманстравалі вышыванкі, вырабы з лазы, дрэва, нават паказалі, як працуе самаробная пастка.
Плянарнае пасяджэнне праходзіла ў райвыканкаме. Па асноўнаму пытанню выступіў старшыня Кабінагорскага сельвыканкама Вадзім Сівухін. Як стала вядома, на тэрыторыі Савета дзейнічаюць дзве сялянска-фермерскія гаспадаркі і чатыры прадпрыемствы па дрэваперапрацоўцы. Яны разгарнулі сваю дзейнасць на базе набытых невыкарыстоўваемых аб’ектаў.

Вадзім Аляксандравіч адзначыў, што за апошнія гады пасяўная плошча зямель сельскіх населеных пунктаў пастаянна памяншаецца, што абумоўлена скарачэннем колькасці насельніцтва, яго старэннем. Такім чынам, меры Кабінагорскім сельвыканкамам у частцы выкарыстання зямельных рэсурсаў і захавання зямельнага заканадаўства накіраваны на павышэнне аптымальнага размеркавання зямель па сферах і галінах народнай гаспадаркі. Падрабязней ён распавёў пра работу, якая ў гэтым накірунку ўжо праведзена. Нямала зроблена і па скарачэнню колькасці старых і пустуючых дамоў. Канкрэтныя яе вынікі таксама былі агучаны выступоўцам.

Так геаграфічна склалася, што тэрыторыя Савета падзелена на дзве часткі Сожам. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыя так званага засажэўя не атрымала свайго далейшага развіцця, бо многія вёскі былі адселены. Аднак гэтая тэрыторыя валодае вялікім эканамічным і турыстычным патэнцыялам. Там размяшчаюцца «Блакітная крыніца» і заказнік «Слаўгарадскі», будуецца маставы пераход праз Сож. Такім чынам, наяўнасць турыстычнага патэнцыялу патрабуе стварэння новых элементаў добраўпарадкавання, развіцця інфраструктуры тэрыторыі засажэўя. Там ужо рэалізуецца праект «Амулет Прысожжа» з прыцягненнем замежных інвестыцый, які накіраваны на стымуляванне эканамічнага развіцця мясцовага прадпрымальніцтва, стварэнне цэнтра сельскага развіцця. Падрабязней пра гэта распавялі спецыялісты праекта «МОСТ як пілотная эка-бізнес-мадэль для мясцовага і рэгіянальнага эканамічнага росту» Сяргей Каляснёў і Віктар Драбкоў.

Міхаіл Русы, падводзячы вынікі пасяджэння, у цэлым станоўча ацаніў работу Кабінагорскага сельвыканкама па агучанаму пытанню, як і дзейнасць праектнай групы па развіццю тэрыторыі левабярэжжа. Акцэнтаваў увагу на тым, што не лішнім будзе вывучыць вопыт іншых, каб не набіць гузоў. Таксама запатрабаваў пільную ўвагу ўдзяляць праблемам людзей, з якімі яны прыходзяць да мясцовай улады, дэталёва і кампетэнтна разбірацца па кожным пытанні, з тым каб не спараджаць далейшых праблем і скаргаў.

Тэкст і фотаСвятланы БЯЛЯЕВАЙ.






Фотогалерея








  • Разработка и сопровождение
    МГКУП «ЦГИС», г.Могилев
    © 2007-2017
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт