rubeen
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrik@slavgorod.gov.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 18 сентября 2020 12:30

Адным аб’ектам спорту стала больш

Завулак Дзяржынскага, па ўсяму бачна, стане яшчэ адным месцам паломніцтва аматараў міні-футбола. Справа ў тым, што ўчора тут урачыста адкрылася многафункцыянальная спартыўная пляцоўка, на якой можна і трэба весці футбольныя баталіі.

Намеснік старшыні райвыканкама Алена Шаўцова, начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Голік і намеснік дырэктара УКП «Жылкамгас» Дзмітрый Лугаўцоў перарэзалі сімвалічную стужку, чым далі старт актыўнаму жыццю новага спартыўнага аб’екта.
Вучні школ раёна прысутнічалі на мерапрыемстве і з нецярпеннем чакалі, каб праверыць якасць пакрыцця і камфорт гульні на яе тэрыторыі.
Пасля ўручэння адказным асобам удзячных лістоў і сімвалічнага першага гола распачалося першынство сярод школ раёна.

Уладзімір ВАСІЛЬЕЎ.
Фота аўтара.












Фотогалерея











  • © 2007-2023
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт