rubeen
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrik@slavgorod.gov.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 28 января 2019 16:22

Вясковыя калядныя сустрэчы

Вясковыя калядныя сустрэчы

Інфармацыйна-сацыяльны «цягнік» «Забота» працягвае наведваць аддаленыя і маланаселеныя вёскі Слаўгарадчыны. На мінулым тыдні пунктамі яго маршруту сталі населеныя пункты Свенскага сельсавета: Слаўня, Чарнякоўка і Рагі. У складзе інфармацыйнай групы да вяскоўцаў завіталі: начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Купрыянцава, участковы інспектар міліцыі Дзмітрый Гапееў, сацыяльны работнік Святлана Фанарыкава, бібліятэкары Свенскай бібліятэкі-філіяла Наталля Марусева і Юлія Зайчанка, загадчыца аўтаклуба РЦК і НТ Галіна Максімава, а таксама творчы калектыў работнікаў Свенскай і Прудокскай устаноў культуры.

Галіна Купрыянцава ў размове з вяскоўцамі акцэнтавала ўвагу на юбілейных і знакавых датах, якімі будуць жыць раён, вобласць і краіна ў бягучым годзе: 100-годдзе Беларусі, 30-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана, 95-годдзе стварэння Слаўгарадскага раёна, 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акрамя таго, Галіна Васільеўна ўважліва выслухала кожную заўвагу і праблемныя пытанні, якія гучалі ад жыхароў, і занатавала тыя, што патрабуюць вырашэння. Таксама начальнік аддзела павіншавала тых, хто прыйшоў на сустрэчу, з навагоднімі святамі і Калядамі, пажадала моцнага здароўя, дабрабыту ды ладу ў сем’ях.

У прафілактычным ключы была прамова ўчастковага інспектара. Дзмітрый Сяргеевіч папярэдзіў вяскоўцаў быць пільнымі, каб яны не сталі ахвярамі махляроў-гастралёраў, якія часцяком абіраюць аддаленыя маланаселеныя вёскі для сваіх «ваяжаў». Дый людзі пажылога ўзросту часцей за ўсё паддаюцца на іх падманы. Неабходнасць выкарыстання флікераў у цёмны час таксама стала тэмай выступлення супрацоўніка РАУС.

Бібліятэкары прывезлі жыхарам вёсак кнігі, часопісы, іншую літаратуру і абмянялі пастаянным чытачам прачытаныя выданні на свежыя.

Канцэртна-абрадавую калядную праграму, падрыхтаваную самадзейнымі артыстамі, публіка сустракала на «ўра». Вяскоўцы актыўна ўдзельнічалі ў адгадванні загадак і танцах з каляднымі персанажамі — Мядзведзем і Казою. Не меншым поспехам карысталіся святочныя песні ў выкананні творчага калектыву, яны ўзнімалі настрой, дорачы хвілінкі весялосці.

Тэкст і фота Аксаны НЯМЦОВАЙ.


Фотогалерея











  • © 2007-2020
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт