rubeen
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrik@slavgorod.gov.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 29 марта 2019 16:30

Данесці інфармацыю да кожнага

Данесці інфармацыю да кожнага

Традыцыйна напярэдадні Адзінага дня інфармавання насельніцтва ў раёне праходзіць інструктыўная нарада з удзелам намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце. У мінулы аўторак яна адбылася ў раённым інфармацыйна-ідэалагічным цэнтры.

Прывітала ідэалагічны актыў і акрэсліла кола актуальных пытанняў, якія выносіліся на разгляд, намеснік старшыні райвыканкама Алена Шаўцова.

Тыдзень таму Асноўнаму Закону беларускай дзяржавы споўнілася 25 год. Гэтая важная для кожнага беларуса дата стала адной з галоўных тэм дня інфармавання. Зрабіла гістарычны экскурс, расказала пра тое, што папярэднічала стварэнню Канстытуцыі, як быў прыняты дакумент, з якіх артыкулаў складаецца — расказала загадчык раённага інфармацыйна-ідэалагічнага цэнтра Наталля Шамалава.

Юрысконсульт раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Таццяна Чубакова ўзняла ў сваім выступленні праблему хатняга гвалту. Акцэнтавала ўвагу прысутных на яго відах, прычынах, наступствах і, канешне, расказала, якую дапамогу аказваюць тым, хто пацярпеў ад хатняга тырана.

З года ў год з надыходам вясны работнікі РАНС б’юць трывогу: грамадзяне пачынаюць наводзіць парадак на прысядзібных участках і нярэдка выпальваюць сухую траву. Пра тое, што гэта небяспечна асабіста для іх і шкодзіць прыродзе, задумваюцца не ўсе.

Як стала вядома з інфармацыі намесніка начальніка РАНС Сяргея Падачанкі, у 2018 годзе ў вобласці адбылося 160 загаранняў сухой расліннасці на плошчы 57,834 га, 3 тарфяныя пажары на плошчы 0,23 га, 35 лясных пажараў на плошчы 42,45 га. За выяўленыя парушэнні складзена 2 418 адміністрацыйных пратаколаў.

Ад спальвання сухой расліннасці і смецця адбылося 4 пажары, знішчана гаспадарчая пабудова, пашкоджаны дом і 7 гаспадарчых пабудоў.

Ужо ў лютым бягучага года таксама зафіксаваны выпадкі выпальвання травы. Сяргей Аляксандравіч нагадаў меры бяспекі і заклікаў не праяўляць бестурботнасць у гэтым пытанні.

Нагадаў выступоўца і пра бяспеку дзяцей на канікулах, бацькоўскія адказнасць і кантроль.

Дырэктар прадстаўніцтва па Слаўгарадскаму раёну «Белдзяржстраха» Вольга Іванькова распавяла пра фінансавую абарону ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Аб выніках правядзення аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама маніторынгу арганізацый і ўстаноў раёна па пытанні арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах, рабоце пярвічных грамадскіх арганізацый з аналізам выступіла начальнік аддзела Галіна Купрыянцава. У адрас асобных прагучалі заўвагі.

Алена Шаўцова падвяла вынікі нарады, паставіла перад ідэолагамі канкрэтныя задачы і запатрабавала данесці атрыманую інфармацыю да кожнага члена калектыву.

Святлана БЯЛЯЕВА.


Фотогалерея











  • © 2007-2020
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт