rubeen
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrikgl@mogilev.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 28 августа 2019 16:48

З інфармацыяй да вяскоўцаў

Інфармацыйна-сацыяльны “цягнік” “Забота” працягвае наведваць аддаленыя і маланаселеныя вёскі Слаўгарадчыны. На мінулым тыдні пунктам яго маршруту стаў Васькавіцкі сельсавет: вв. Урэчча і Шаламы. У складзе інфармацыйнай групы да вяскоўцаў завіталі: старшыня Васькавіцкага сельвыканкама Валянціна Малахава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Купрыянцава, прадстаўнік сацыяльнай службы Вераніка Ярмоленка, работнік РАНС Андрэй Якубаў, медработнік райбальніцы Марына Васючэнка і агітбрыгада аўтаклуба.

Старшыня сельвыканкама ўважліва выслухала кожную  заўвагу і праблемныя пытанні, якія гучалі ад жыхароў, і ўсе яны знайшлі сваё вырашэнне падчас размовы. Галіна Купрыянцава ў прамове да вяскоўцаў акцэнтавала ўвагу на тэмах дня інфармавання, а спецыяліст сацыяльнай службы забяспечыла вяскоўцаў брашурамі з неабходнай інфармацыяй. 

У прафілактычным ключы была прамова выратавальніка. Андрэй Юр’евіч папярэдзіў вяскоўцаў быць пільнымі падчас падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезону і надаваць значную ўвагу пытанням бяспекі, таксама ён раздаў жыхарам памяткі, які дапамогуць прытрымлівацца неабходных правілаў.

Поспехам карысталася канцэртная праграма ў выкананні творчага калектыву, яна ўзнімала настрой, дорачы хвілінкі весялосці.

Ксенія ЛЕАНІДАВА


Фотогалерея








  • Разработка и сопровождение
    МГКУП «ЦГИС», г.Могилев
    © 2007-2017
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт