rubeen
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrik@slavgorod.gov.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пад сцягам — да перамог!

На мінулым тыдні прафсаюзны рух раёна збіраўся ў кінатэатры «Радзіма» з тым, каб ва ўрачыстай абстаноўцы прадставіць сцяг Слаўгарадскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Яго лідар, Святлана Міхайлаўна Дзенісенка, вітала кіраўнікоў прафсаюзнага руху, запрошаных яркіх прадстаўнікоў грамадскасці, грамадзянскіх аб’яднанняў.

Пад гукі марша федэрацыі ў залу быў унесены імянны сцяг раёна. Святлана Міхайлаўна агучыла накірункі, па якіх раённае аб’яднанне будзе весці работу. Прагучалі і ўжо дасягнутыя вынікі.

Не абыйшлося і без узнагароджванняў. Пераможцы раённага фотаконкурсу «Молодежь на старте жизни» атрымлівалі дыпломы раённага аб’яднання прафсаюзаў, матэрыяльныя ўзнагароды ад галіновых прафсаюзаў.
«Сёння можна з упэўненасцю сказаць: прафсаюзы, аб’яднаныя ў ФПБ, знайшлі сваё месца ў грамадстве, яны з’яўляюцца адной з цаглін падмурка дзяржавы і грамадства. І мы разам пад сцягам раённага аб’яднання прафсаюзаў аб’яднаем намаганні і будзем упэўненым крокам ісці да галоўнай мэты: павышэння ўзроўня жыцця і матэрыяльнага дабрабыту працаўнікоў, абароны іх правоў і сацыяльных гарантый», — падкрэсліла Святлана Міхайлаўна напрыканцы мерапрыемства.

Вл.РЫЖЕНКОВ






Фотогалерея











  • © 2007-2023
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт