Менавіта такая дынаміка назіраецца ў калектыве вучняў Свенскай сярэдняй школы. Пяцёра першакласнікаў прыйшлі ў гэтую навучальную ўстанову з тым, каб атрымаць веды, выхавацца і сфарміравацца як асоба, індывідуальнасць, патрыёт. Чацвёра ж вучняў школы ў апошні раз завіталі на святочную школьную лінейку і праз год пакінуць яе сцены, пойдуць па розных шляхах.