rubeen
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrikgl@mogilev.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Историко-культурное наследие Славгородчины

На территории Славгородского района насчитывается 18 материальных недвижимых историко-культурных ценностей, включенных в Государственный список историко-культурных ценностей Республики Беларусь, утвержденный постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 14 мая 2007 года № 578 “Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей”.

В том числе 16 памятников истории:
“1” категории: “Свята-Петра-Паўлаўскі храм-помнік: іканастас, два ківоты, мазаічны абраз “Казанская ікона Божай Маці” (майстэрня Фралова), мазаічны абраз “Апостал Петр” (майстэрня Фралова), (1908-1912 гады); 
“Помнік у гонар перамогі рускіх войскаў у бітве пад Лясной, 1908 год; 
“3” категории - 14 братских могил;

2 памятника архитектуры:
“2” категории: “Ансамбль царквы Раства Багародзіцы: царква (фрэскі ў інтэр еры), званіца, царкоўнапрыходская школа, падмуркі цёплай царквы і дзве жылыя пабудовы, канец ХVIII стагоддзя, 1791-1793 гады”;
“Будынак былой паштовай станцыі, другая палова ХIХ стагоддзя”.


Список объектов историко-культурного наследия, расположенных на территории Славгородского района


«Будынак былой паштовай станцыі, другая палова ХIХ стагоддзя»
Знаходзіцца на вул. Ленінская, 49. Пабудавана ў 2-й палове ХІХ ст. з цэглы.

Аднапавярховы аб'ём Т-падобны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Цэнтр галоўнага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам, завершаным невялікім атыкам. Дзвярны праём стральчатага абрысу. Над ўваходам казырок на 2 ажурных кансолях (чыгуннае ліццё). Вуглы будынка крапаваны лапаткамі з неглыбокімі стральчатамі нішамі. Высокія аконныя праёмы стральчатыя. Унутраная прастора будынка падзелена на 4 роўныя памяшканні, сіметрычна размешчаныя адноснашырокага калідора.

На фото: Почтовая станция
Станцыя пабудавана паводле тыпавога праекта, у дэкоры выкарыстаны элементы неаготыкі.

На фото: Почтовая станция
Справочно: (Построено это здание в 1854 году. Именно тогда повсеместно начали строить почтовые дворы (станции). Размещались они на протяжении 12-15 километров одна от другой. Строительство велось по единому проекту. В состав почтовых дворов (станций) входили: почтовое (административное) здание; «катерининский» дом (гостиница) для дворян; корчма, помещение для возниц и простого люда; конюшня, амбар для фуража, колодец.

Все здания были обнесены каменной стеной, вокруг комплекса были посажены деревья. На почтовых станциях обычно находилось 10-12 коней. Круглосуточно дежурили почтовые тройки, которые ждали очередной почты.

После Великой Отечественной войны здесь находился военный комиссариат с 1965 по 2004 год.

Сейчас от почтовой станции остался только административное здание.
В будущем планируется открыть здесь музей.)

На фото: Памятник
“Свята-Петра-Паўлаўскі храм-помнік: іканастас, два ківоты, мазаічны абраз “Казанская ікона Божай Маці” (майстэрня Фралова), мазаічны абраз “Апостал Петр” (майстэрня Фралова), (1908-1912 гады)

У цэнтры вёскі. Пабудаван ў пачатку ХХ ст. Паводле праекта архітэктара А.Гагена ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войск над шведскім корпусам генерала А.Левенгаўпта ў бітве 28.9.1708 г. пад Лясной.
Мураваны будынак цэнтрычнай шмат'яруснай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі. Завершаны высокім шатром з цыбулепадобнай галоўкай. У плане квадрат (15х15 м) са скругленымі вугламі. Ніжні ярус пастаўлены на стылабат з гранітных блокаў, завершаны поясам машыкуляў. На яго паўднёвым, паўночным і заходнім фасадах паўцыркульныя ўваходныя парталы, абрамленыя ляпнымі аркамі і стылізаванымі калонамі. Сцяна ўсходняга фасада прарэзана 2 вузкімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, дэкарыравана мазаікай "Апостал Пётр". Другі ярус завершаны зубцамі ў выглядзе ластаўчынага хваста. Аконныя лучковыя праёмы ў ліштвах. Галоўны фасад упрыгожаны мазаікай "Маці Боская з дзіцем", размешчаны над уваходным парталам. Па вуглах першага яруса і над уваходамі вузкія праёмы, якія надаюць будынку характар абарончага збудавання. Сцены абліцаваны жоўтай керамічнай пліткай. ліштвы акон і дзвярныя праёмы - белым пясчанікам. Унутраная прастора храма перакрыта крыжовым скляпеннем з распалупкамі. Размалёўкі, што ўпрыгожвалі сцены, не захаваліся.

Храм-помнік мемарыяльнай архітэктуры, вырашаны ў псеўдарускім стылі. (Цяпер тут дзейнічае царква).

На фото: Памятник
Помнік у гонар перамогі рускіх войскаў у бітве пад Лясной.
У 1908 г. у гонар 200-годдзя перамогі рускіх войск каля в.Лясная пастаўлены помнік (скульптар А.Обер; бронза, граніт; агульная вышыня 3,5 м) - гранітная скала, на вяршыні якой выява арла (бронза), што топча шведскі сцяг са зламаным дрэўкам. Магутны ўзмах крылаў птушкі, напружанасць руху перадаюць драматызм барацьбы і пафас перамогі. На пастаменце - выява лаўровага вянка, дошка з пералікам рускіх палкоў - удзельнікаў бою і надпісам-прысвячэннем.

Ансамбль царквы Раства Багародзіцы: царква (фрэскі Ў інтэр еры), званіца, царкоўнапрыходская школа, подмуркі цёплай царквы і дзве жылыя пабудовы, канец ХVIII стагоддзя, 1791-1793 гады
Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы ў плане цэнтрычная, пабудаваная на аснове грэчаскага крыжа. Цэнтральны аб'ём выдзелены крыжовымі слупамі, на якія абапіраецца квадратны барабан са зрэзанымі вугламі, завершаны купалам і асветлены праз вялікія паўцыркульныя вокны-люнеты ў чатырох гранях. Паміж канцамі крыжа прыбудаваны нізкія чвэрцькругавыя аб'ёмы, перакрытыя адпаведнымі сектарамі купальнага (конхавага) скляпення. Архітэктурная кампазіцыя храма цалкам сіметрычная, чатыры фасады вырашаны аднолькава, завершаны класіцыстычнымі антаблементамі і невысокімі франтонамі. Унутры царквы плечы крыжа перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, у купале - паўсферычнымі. На супраць увахода па восі храма амаль на краі абрыву пастаўлена двух'ярусная званіца. Вуглы ніжняга яруса скругленыя, над уваходнымі парталамі прарэзаны паўцыркульныя вокны-люнеты, ярус па краях аздоблены невысокімі вежачкамі. Другі ярус, прызначаны для званоў, прарэзаны вузкімі праёмамі, у завяршэнні званіцы - невялікая вежачка.

На фото: Церковь
Слаўгарадская царква са званіцай - адзін з самых дасканальных узораў архітэктуры класіцызму ў Беларусі.
У канцы ХVІІІ (ці, больш верагодна ў пачатку ХІХ ст.) царква размалявана невядомымі мастакамі ў стылі ранняга класіцызму. Роспісы вызначаюцца высокім майстэрствам кампазіцыі, малюнка і каларыту, а таксама незвычайна шырокай іканаграфічнай праграмай з 57 сюжэтаў на евангельскія тэмы.

На скляпенні купала знаходзіцца разгорнутая кампазіцыя "Цябе Бога хвалім" (паказана Новазапаветная Тройца ў атачэнні шматлікіх анёльскіх хораў). На скосах вуглоў барабана ў верхнім ярусе ўпоравень з вокнамі-люнетамі прадстаўлены чатыры евангелісты, якія сядзяць на воблаках. Пад імі, у ніжнім ярусе барабана, знаходзяцца пары апосталаў: Пётр і Сымон, Якаў і Павел, Філіп і Фама ў характэрным для барока размяшчэнні па дыяганалі і дынамічных лятучых позах.

На плоскасцях сцен пад паўцыркульнымі вокнамі размешчаны "Зыходжанне благадаці на дзіця - Ісуса", "Хрыстос і дзеці", "Уваскрэсенне", "Разасланне апосталаў". Былі размалёўкі і на конхавых скляпеннях: "Пакланенне Спрадвечнаму" і "Не мір, але меч".

У паўночным прыдзеле два сюжэты на плоскасцях слупоў і два насупраць на бакавой сцяне маюць алегарычны змест (Дастатак, ПрацавІтасць і г.д.). Такім жа чынам у паўднёвым прыдзеле размешчаны алегарычныя выявы Веры, Надзеі, Любові і Соф'і.

На бакавых сценах пад аркамі, што злучаюць апорныя слупы з пілястрамі на бакавых сценах, намаляваны сцэны з жыцця Хрыста: з паўночнага боку - "Ісус і невяломы персанаж", "Ісус нясе крыж"; з паўднёвага - "Уваскрэсенне Лазара" і страчаны невядомы сюжэт. Размалёўкі знаходзяцца і на паўцыркульных скляпеннях: ад заходняга ўвахода - "Усёвідушчае Вока", з поўначы - "Ойча наш", з поўдня - "Малітва да Багародзіцы".

Ніжні ярус размалёвак складаецца з сюжэтаў, якія належаць да двух тэматычных цыклаў. На заходнім плячы крыжа размешчаны ілюстрацыі "Евангельскіх прытчаў", і ў папярочных крылах - "Пакутны шлях Хрыста". Пачынаючы ад ўваходу па ходу сонца паказаны "Прытча пра добрага самараніна", "Прытча пра добрага пастуха", "Прытча пра сучок у воку". Адпаведна справа супраць ходу сонца - "Прытча аб даўжніку", "ГрэшнІк у геене вогненнай". У паўночным крыле на сцяне і слупах насупраць - "Здзекі над Хрыстом (Скажы, хто цябе ўдарыў)", "Пацалунак Іуды", "Арышт Хрыста".

У паўднёвым крыле знаходзяцца "Хрыстос перад Каіяфам", "Лжэсведчанне супраць Хрыста", "Апрананне баграніцы", "Збіванне Хрыста ў прэторыі". У падкупальнай прасторы на паўцыркульнай арцы паміж крыжападобнымі пілонамі, насупраць алтара, - дзве вялікія фрэскі: "Ахвярапрынашэнне Аўраама" і "Пір у Сымона-фарысея". На тарцах заходніх пілонаў, якія ўтвараюць праход у падкупальную прастору, намаляваны "Вялікапакутнік Дзмітрый" і "Дзмітрый Растоўскі". Насупраць іх, на тарцах пары ўсходніх пілонаў, - дзве цалкам страчаныя фрэскі.

Стан размалёвак ужо ў сярэдзне 1970-х гадоў, калі яны былі ўпершыню даследаваны і сфатаграфаваны экспедыцыяй Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, быў жахлівы. За многія гады выкарыстання храма як гандлёвага склада фрэскі пакрыліся разнастайным пылам. Пасля таго, як храм быў абвешчаны помнікам архітэктуры і ўзяты пад ахову дзяржаўных органаў культуры, склад з царквы вывелі, але адначасова перасталі рамантаваць дах. Праз дзіравы дах пранікала вада, якая нанесла яшчэ большую шкоду размалёўкам: пачалося засаленне роспісаў, а затым і асыпанне іх разам з тынкам на скляпеннях. Роспісы працягвалі гінуць да 1991 г., калі храм быў аддадзены вернікам. Пасля гэтага дах адрамантавалі, аднак рэшткі ацалелых фрэсак у пераважнай большасці забялілі. Таму прыведзенае вышэй апісанне заснавана на матэрыялах даследванняу і фотафіксацыі ў канцы 1970-х гадоў, якія захоўваюцца ў архіве Аддзела старажытнабеларускай культуры ІМЭФ Нацыянальнай АН Беларусі.

Бібліяграфія:
Памяць. Слаўгарадскі раён: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г.К.Кісялёў (гал.рэд.) і інш. - Мн.: БелТА, 1999. - 592с.: ил.
Православное зодчество Беларуси = Праваслаўнае дойлідства Беларусі. - Мн.: Веды, 1997. - 104 с.:ил. - (Сер. "Наши духовные ценности" В 12-ти вып. Вып. 2)
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобл./Ан БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. - Мн. БелСЭ, 1986. - 408с. :ил.

В целях реализации государственной политики в сфере охраны историко-культурного наследия района собственники ценностей принимаются меры по обеспечению надлежащего состояния объектов историко-культурного наследия, все братские могилы приведены в порядок, ухожены.

Вместе с тем, в неудовлетворительном состоянии находится жилые строения и фрески в ансамбле церкви Рождества Богородицы в г.Славгороде (собственник- приход храма Рождества Пресвятой Богородицы г.Славгорода Могилевской епархии Белорусской Православной Церкви).

Заинтересованные лица, организации могут оказать необходимую действенную помощь собственникам историко-культурных ценностей в проведении работ по реставрации, ремонту объектов наследия, поддержании их в надлежащеем состоянии.

Фотогалерея

Разработка и сопровождение
МГКУП «ЦГИС», г.Могилев
© 2007-2017
Славгородский районный исполнительный комитет
Официальный сайт