rubeen
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrik@slavgorod.gov.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 23 июня 2021 12:29

День памяти

Учора для ўсёй Беларусі, яе нацыі быў адзін з самых, я перакананы, журботных дней: 80 год таму фашысты атакавалі Савецкі Саюз. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Яна стала самай доўгай, самай кровапралітнай для народа СССР. Першымі націск фашысцкай навалы адчулі менавіта беларусы. На нашу тэрыторыю наступіла самая моцная групіроўка нямецкіх войскаў. Вораг праводзіў авіятакі на чыгуначныя вузлы, аэрадромы, буйныя гарады.

І сёння, калі мы смела глядзім у будучае, мірнае неба для нас з’яўляецца нормай, а незалежнасць краіны і яе развіццё — наша рэчаіснасць, мы не можам і не маем права забываць, што кожны трэці беларус паклаў сваё жыццё для ўсяго гэтага. Гераізм і самаадданасць, бездакорная прага вольнага жыцця давалі сілы савецкаму салдату ў той вайне. І ён перамог. Не без дапамогі тылу. «Усё для фронту, усё для Перамогі», — гэты пастулат стаў бібліяй на час вайны. Ад малога да старога рабілі што ад іх залежыла, а часам і больш, каб наблізіць Вялікую Перамогу.

22 чэрвеня і на Слаўгарадчыне, зямлі, якая таксама стала месцам жорсткіх баёў, вялікіх і маленькіх перамог, прайша акупацыю і аперацыю па вызваленню, гэту дату памятаюць. З самага ранку ў раёне праходзілі акцыіі, мерапрыемствы, флэшмобы. У царкве Раства Прасвятой Багародзіцы адбылася паніхіда по воінах, якія загінулі падчас вайны і пасля яе. Патрыятычная акцыя «Аўтобус Памяці» стала для маленькіх жыхароў раёна яшчэ адной слаўнай старонкай гісторыі іх малой Радзімы. Выхаванцы летніх лагераў усклалі кветкі да памятнага знака «Гармата» і далей наведалі іншыя месцы горада, якія ўпісаны ў яго гісторыю навечна. Андрэй Кавалёў, супрацоўнік раённага музея, расказваў удзельнікам акцыі пра слаўныя подвігі воінаў падчас вялікай айчыннай.
У гарадскім парку мітынг-рэквіем «Іх подзвіг навечна ў памяці людской» сабраў кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь. Нажаль, сярод прысутных, і гэта на маю памяць упершыню, не было ветэранаў і ўдзельнікаў той вайны. Час няўмольна бяжыць, гады бяруць сваё, ваенныя раны нагадваюць пра сябе. Мы развітваемся са сведкамі тых падзей. Таму трэба не забываць пра тых, хто яшчэ ў страі, хто на свае вочы бачыў, што такое вайна, хто памятае пах пораху.

«Наш раён адчуў наступствы вайны: тысячы людзей загінулі, амаль усе драўляныя пабудовы знішчаны, вывезена падчас акупацыі ў Германію амаль усё, што мела хоць якую каштоўнасць. І ўсё-такі мы перамаглі. Наш народ ваяваў не за пашырэнне тэрыторыі, ці вырашаючы якія амбіцыйныя планы. Ён змагаўся за сваю зямлю, сваё мірнае будучае», — адзначыў Сяргей Валер’евіч.

А ў 12.00, як і па ўсёй краіне, прайшла рэспубліканская хвіліна маўчання. Падчас яе быў спынены нават рух у горадзе. У гэтую хвіліну адчувалася, што ўся нацыя аб’ядналася ў жаданні выказаць сваю ўдзячнасць усім, хто дабыў нам Перамогу.

І сёння, калі наша краіна перажывае не самыя простыя моманты, хочацца, каб мы сталі адзіным цэлым, здолелі супрацьстаяць любой навале, застацца чыстай незалежнай Беларуссю.
















Фотогалерея












  • © 2007-2023
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт