rubeen
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrik@slavgorod.gov.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Адзін з лепшых у сваёй прафесіі

Адзін з лепшых у сваёй прафесіі

Жывёлаводы на вёсцы — людзі шаноўныя, але і праца ў іх вельмі клапатлівая. Таму зараз моладзь даволі рэдка абірае гэтую прафесію, а асноўны касцяк калектыву жывёлаводаў ў многіх гаспадарках складаюць вопытныя кадры. Яскравым прыкладам адданага служэння сваёй справе з’яўляецца аператар па дарошчванню і адкорму маладняку буйной рагатай жывёлы КСУП «Заранскі» Віктар СІВУХІН. Усё працоўнае жыццё ён аддаў роднаму прадпрыемству, дзе амаль 25 гадоў шчыраваў трактарыстам, а апошні дзясятак — даглядае цялят. Гэты надзейны працаўнік належыць да ліку лепшых жывёлаводаў не толькі сваёй гаспадаркі, але і раёна. Неднаразова поспехі Віктара Міхайлавіча былі прызнаныя не толькі на Слаўгарадчыне, але і на ўзроўні аблвыканкама, аб чым сведчаць шматлікія ўзнагароды гэтага прафесіянала.

Гэта толькі на першы погляд работа жывёлавода здаецца простай і не патрабуе асаблівых намаганняў: пакарміў цялятак, памяняў ім подсціл — і вольны. А калі гэтых самых цялятак 82 галавы, як у майго субяседніка? Таму Віктар Міхайлавіч з самага ранку на нагах, пільна сочыць за сваімі падапечнымі і робіць ўсё для іх неабходнае, як таго патрабуе тэхналогія. Вынікам бездакорнага выканання абавязкаў сталі добрыя прывагі цялятак, якіх даглядае Сівухін, — за жнівень яны набралі амаль па 800 гр. У верасні гэтая лічба будзе крыху меншай, але гэта і зразумела, бо маладняк расце і ўжо не так хутка прыбаўляе ў вазе.
Вядома, што жывёлаводы павінны быць чуллівымі і клапатлівымі сябрамі жывёле, каб папярэдзіць непапраўныя змены ў яе стане. Менавіта такім чалавекам з’яўляецца Віктар Міхайлавіч, таму і на добрым рахунку ў кіраўніцтва прадпрыемства за сваю надзейнасць і адказнась.

Тэкст і фота Аксаны НЯМЦОВАЙ.






Фотогалерея











  • © 2007-2023
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт