rubeen
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrik@slavgorod.gov.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Лікбез для прафлідараў

Лікбез для прафлідараў

На падставе пастановы Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 09.11.2018 года № 272 «Аб правядзенні справаздачна-выбарнай кампаніі ў членскіх арганізацыях і арганізацыйных структурах ФПБ у 2019-2020 гадах» пачалася справаздачна-выбарная кампанія ў прафсаюзных групах, цэхавых і прафсаюзных камітэтах, пярвічных прафсаюзных арганізацыях. Працягнецца яна да снежня 2019 года.

На тыдні ў зале пасяджэнняў аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама адбыўся семінар-практыкум, дзе разглядаліся пытанні правядзення справаздачна-выбарнай кампаніі 2019 года ў АПК. Мерапрыемства для старшынь «пярвічак» арганізавалі раённае аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Праводзячы лікбез, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Дзенісенка адзначыла, што прафлідарам неабходна валодаць ведамі і навыкамі для рэалізацыі правядзення справаздачна-выбарнай кампаніі, умець прымяняць іх у адпаведнасці са Статутам і патрабаваннямі часу. Пры правядзенні кампаніі абавязкова кіравацца Інструкцыяй па правядзенні справаздач і выбараў прафсаюзных органаў, іх кіраўнікоў, таксама Інструкцыяй па правядзенні прамых усеагульных выбараў старшыняў першасных прафсаюзных арганізацый, зацверджаных Пастановай Прэзідыума Савета ФПБ 10.12.2019 г. № 333.

Тэкст і фота
Святланы БЯЛЯЕВАЙ.






Фотогалерея











  • © 2007-2023
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт