rubeen
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrik@slavgorod.gov.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Разбіраліся разам

Разбіраліся разам

Напярэдадні 35-годдзя чарнобыльскай катастрофы ў раёне праводзіўся шэраг сустрэч, галоўнай тэмай якіх стала тлумачэнне па пытаннях прадастаўлення грамадзянам, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, ільгот і кампенсацыі згодна з дзеючым заканадаўствам.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў разам з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ў мінулую сераду праводзілі такога кшталту сустрэчы з працоўнымі калектывамі Свенскай сярэдняй школы і селькага Дома культуры, з работнікамі ААТ «Слаўгарадрайаграпрамтэхніка», жыхарамі аграгарадкоў Свенск і Рэкта.

Запатрабаванасць такіх сустрэч насамрэч ёсць. Сведчаннем таму стаў фармат, які не быў маналогам Святланы Дзенісенка ці Вольгі Івановай. Наадварот, падчас кожнай сустрэчы былі свае пытанні, свае праблемы. Адказы і дапамога на якія шукаліся адразу, тлумачэнні па кожнай сітуацыі былі зроблены спецыялістамі, не адыходзячы ад месца, як кажуць.

Работа ў гэтым накірунку, па словах Святланы Дзенісенка і Вольгі Івановай, працягнецца і надалей.






Фотогалерея











  • © 2007-2023
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт