Гэта толькі на першы погляд работа жывёлавода здаецца простай і не патрабуе асаблівых намаганняў: пакарміў цялятак, памяняў ім подсціл — і вольны. А калі гэтых самых цялятак 82 галавы, як у майго субяседніка? Таму Віктар Міхайлавіч з самага ранку на нагах, пільна сочыць за сваімі падапечнымі і робіць ўсё для іх неабходнае, як таго патрабуе тэхналогія. Вынікам бездакорнага выканання абавязкаў сталі добрыя прывагі цялятак, якіх даглядае Сівухін, — за жнівень яны набралі амаль па 800 гр. У верасні гэтая лічба будзе крыху меншай, але гэта і зразумела, бо маладняк расце і ўжо не так хутка прыбаўляе ў вазе.
Вядома, што жывёлаводы павінны быць чуллівымі і клапатлівымі сябрамі жывёле, каб папярэдзіць непапраўныя змены ў яе стане. Менавіта такім чалавекам з’яўляецца Віктар Міхайлавіч, таму і на добрым рахунку ў кіраўніцтва прадпрыемства за сваю надзейнасць і адказнась.
Тэкст і фота Аксаны НЯМЦОВАЙ.