RU BE ZH-CN EN
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrik@slavgorod.gov.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 17 июля 2020 14:29

Пра сёння і заўтра ўсур’ёз

Пра сёння і заўтра ўсур’ёз

Чарговы Адзіны дзень інфармавання прайшоў у мінулы чацвер у раёне. Кіраўніцтва раёна, службаў і ведамстваў наведала працоўныя калектывы і вяло размову на агучаныя раней тэмы. Так, старшыня райвыканкама Сяргей Міхалюта сустрэўся з працоўным калектывам райпа. У склад ягонай інфармацыйна-прапагандысцкай групы ўвайшлі: начальнік РАНС Андрэй Бабічаў, супрацоўнік райаддзела ўнутраных спраў Сяргей Шынкевіч. Пратакаліравала ход сустрэчы начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян, юрыдычных асоб райвыканкама Ганна Дзем’янкова.
Галоўны пажарны-выратавальнік раёна Андрэй Бабічаў давёў да прысутных турботную статыстыку загінуўшых на вадзе. 29 жыхароў вобласці пайшлі з жыцця з-за таго, што грэбавалі правіламі знаходжання на вадаёмах. Многія да таго ж былі ў стане алкагольнага ап’янення. Што, падкрэсліў Андрэй Паўлавіч, увогуле недапушчальна. Ён нагадаў для прысутных правілы знаходжання на вадаёме, акрэсліў месцы, дзе купацца можна і бяспечна, агучыў, якую адказнасць будуць несці жыхары за купанне ў забароненых месцах. Тэму бяспекі грамадзян прадоўжыў і Сяргей Шынкевіч. «Па краіне пачасціліся выпадкі, калі аматары грыбнога "ціхага" палявання блукаюць па лесе. Нярэдка гэта людзі сталага ўзросту, тыя, хто мае разнастайныя захворванні. Толькі ў нашым раёне 4 чалавекі мы шукалі ў лесе, задзейнічалі сур’ёзныя рэсурсы. Таму звярнуцца хачу да кожнага: будзьце ўважлівымі, калі збіраецеся ў лес, ці туды ідуць вашыя блізкія. Мабільны тэлефон абавязкова павінен быць зараджаным, бярыце з сабой ваду, лекі, ежу. Не спадзявайцеся на вопыт і мясцовую прапіску. Лес можа быць вельмі небяспечным нават для заўзятараў грыбнога палявання», — падкрэсліў выступоўца.

Кіраўнік раёна распавёў пра тое, чым жыве Слаўгарадчына сёння, яе перспектывы. У прыватнасці Сяргей Валер’евіч праанансаваў у хуткім часе адкрыццё новага дзіцячага садка ў мікрараёне «Маладзёжны». «Плануецца, што ў чацвёртым квартале бягучага года пачне сваю работу гэты новы і сучасны дзіцячы садок», — адзначыў кіраўнік раёна. Сяргей Валер’евіч таксама паведаміў, што плануецца ўчастак дарогі ад «Блакітнай крыніцы» да Краснаполля ў найбліжэйшай будучыні добраўпарадкаваць па сучасных тэхналогіях. Другая гарадская школа, па інфармацыі старшыні райвыканкама, зараз перажывае капітальны рамонт. У наступным годзе ён будзе працягнуты. А райбальніца таксама ў наступным годзе будзе капітальна адрамантаваная. «Красный пищевик» у верасні — кастрычніку атрымае абсталяванне, пасля ягонага мантажу распачнецца выпуск мармеладнай прадукцыі. Пакуль жа 12 чалавек праходзяць стажыроўку ў Бабруйску ў галоўным вытворчым цаху прадпрыемства з тым, каб арганізаваць выпуск салодкай прадукцыі ў нас«, — падкрэсліў Сяргей Валер’евіч.

Напрыканцы сустрэчы кіраўнік інфармацыйна-прапагандысцкай групы звярнуў увагу прысутных на надыходзячую электаральную кампанію. «Я заклікаю кожнага з вас падысці да выбараў Прэзідэнта краіны з усёй адказнасцю.», — заклікаў Сяргей Валер’евіч.

Уладзімір РЫЖАНКОЎ.
Фота аўтара.






Фотогалерея












  • © 2007-2023
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт