RU BE ZH-CN EN
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrik@slavgorod.gov.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 20 июля 2020 14:37

«Тут бацькоўскі наш кут!»

«Тут бацькоўскі наш кут!»

У мінулую нядзелю Новая Слабада адзначыла свята вёскі. Віншавальная культурная праграма ладзілася на пляцоўцы ля мясцовай бібліятэкі. Адзін са старэйшых населеных пунктаў Слаўгарадчыны мае цікавую і непаўторную гісторыю, а жывуць у Новай Слабадзе працавітыя і таленавітыя людзі. Яны сустракалі ў той дзень шаноўных гасцей: старшыню раённага выканаўчага камітэта Сяргея Міхалюту; старшыню раённага Савета дэпутатаў, старшыню раённай арганізацыі «Белая Русь» Святлану Язерскую; намесніка старшыні райвыканкама Алену Шаўцову, старшыню Кабінагорскага сельвыканкама Вадзіма Сівухіна, намесніка дырэктара ААТ «Прысожжа» Леаніда Ануфрыева; начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіну Купрыянцаву, іншых паважаных асоб.

У сваіх віншавальных словах Святлана Аляксандраўна адзначыла, што свята вёскі — гэта добрае мерапрыемства, якое дазваляе нам сустрэцца, узгадаць гісторыю родных мясцін, ушанаваць ветэранаў працы, тых, хто сёння працуе дзеля дабрабыту раёна. Прыемна, што, нягледзячы на паўсюдную ўрбанізацыю, ёсць людзі, якія прывязаныя да роднага кутка, жывуць у вёсцы і працуюць тут, якія захоўваюць памяць пра гісторыю і нашы нацыянальныя беларускія традыцыі. Вялікую ўдзячнасць выказаў таксама Сяргей Міхалюта працаўнікам сельскай гаспадаркі, без клопату якіх была б немагчымай харчовая бяспека нашай краіны, а таксама — мясцовым жыхарам за любоў да свайго роднага куточка.

Падчас святкавання адбылося ўшанаванне жыхароў, якія пакінулі добры след на гэтай зямлі, і лепшых працаўнікоў. Асаблівай увагай былі надзелены вяскоўцы, якія шмат гадоў шчыравалі на палетках, фермах, прайшлі праз шматлікія выпрабаванні лёсу, аддаючы сілы і здароўе, каб адрадзіць разбураную вайной вёску. Успомнілі тых, хто зведаў усе жахі вайны, а таксама ветэранаў, якіх сёння ўжо няма побач. Сардэчнымі віншаваннямі адорвалі ў той дзень сямейныя пары, якія адзначылі юбілейныя даты сумеснага жыцця, і тых, хто ў гэтым годзе стаў шчаслівымі бацькамі. У вёсцы шмат дагледжаных двароў, таму адзначылі і тых, хто дбайна падыходзіць да ўтульнасці свайго домаўладання.
Мерапрыемства суправаджалася нумарамі мастацкай самадзейнасці — песнямі, вершамі. Канцэртную праграму ладзілі ансамбль «Весялуха» Новаслабодскага сельскага клуба і дзіцячы вакальны ансамбль «Крошечки», артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
Акрамя гэтага да ўвагі гледачоў была прадстаўлена выстава мясцовай бібліятэкі «Мая малая радзіма, ты — Беларусі часціна», прэзентацыя вырабаў мясцовых майстроў і спецыялістаў раённага Дома рамёстваў, слаўгарадскіх рамеснікаў. Былі наладжаны дэгустацыя-продаж сырнай прадукцыі і мёду, гульні і забавы для дзетак: прагулкі на карэце, батут, продаж салодкай ваты і папкорну, за спартыўны адпачынак адказвалі метадысты ЦФМ і СР. Актыўны ўдзел у арганізацыі свята прымалі і самі жыхары Новай Слабады. Завітаўшыя на свята маглі падсілкавацца і шашлыком, і юшкай, іншымі прысмакамі. Увогуле атмасфера свята была цёплай, душэўнай і напаўняла сэрцы прысутных любоўю да роднага краю, прыгожай вёсачкі Новая Слабада.

Тэкст і фота Аксаны НЯМЦОВАЙ.
















Фотогалерея












  • © 2007-2023
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт