Падзякамі за добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства і высокія паказчыкі падчас уборкі зерневых культур 2020 года былі адзначаны камбайнеры Анатоль КАСЦЮЧЭНКА і Дзмітрый СОМАЎ, вадзіцель Уладзімір ГАРБЯНКОЎ. Таксама верныя “жалезныя коні” хлебаробаў будуць упрыгожаны вымпеламі і ганаровым надпісам “Лідар працоўнага спаборніцтва”, а самі працаўнікі заахвочаны грашовымі прэміямі.
Уручаючы лепшым працаўнікам прадпрыемства ўзнагароды, Сяргей Міхалюта падзякаваў герояў жніва за шчырую нястомную працу, адказнасць і самаадданасць на жніве-2020. Пажаданні і надалей дэманстраваць выдатныя вынікі і вывесці ААТ “Ляснянскі Агра” у лідары сельскагаспадарчай галіны таксама гучалі ў той дзень ад кіраўніка раёна.
Тэкст і фота
Аксаны НЯМЦОВАЙ