Адзначаючы добрыя вынікі сёлетняй працы хлебаробаў, Сяргей Валер’евіч падзякаваў шчырымі словамі нястомных рупліўцаў слаўгарадскіх палеткаў, на плячах якіх ляжыць вялікая адказнасць за харчовую бяспеку землякоў.
Тэкст і фота Аксаны НЯМЦОВАЙ.
Марафон ушанавання перадавікоў жніва працягваецца на Слаўгарадчыне. На тыдні павіншаваць з намалочанай тысячай тон зерня працаўнікоў на палеткі выправіліся кіраўнік раёна Сяргей Міхалюта і в.а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Гарцуева. За высокія паказчыкі на ўборцы зерневых 2020 года Падзякамі райвыканкама быў узнагароджаны экіпаж ААТ “Прысожжа” ў складзе Пятра РАМАНЦОВА і Сяргея КАЗАРЫЗА (на здымку ўнізе)і плённы тандэм ААТ “Зімніца” ў складзе Аляксандра МАЖЭЕВА і Аляксандра ПАПКОВА. Таксама лідарам хлебных ніў былі ўручаны Падзякі ад раённай арганізацыі “Белая Русь” і падарункі ад гэтага грамадскага аб’яднання.