RU BE ZH-CN EN
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrik@slavgorod.gov.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 02 сентября 2020 12:41

Мінус чатыры, плюс пяць

Менавіта такая дынаміка назіраецца ў калектыве вучняў Свенскай сярэдняй школы. Пяцёра першакласнікаў прыйшлі ў гэтую навучальную ўстанову з тым, каб атрымаць веды, выхавацца і сфарміравацца як асоба, індывідуальнасць, патрыёт. Чацвёра ж вучняў школы ў апошні раз завіталі на святочную школьную лінейку і праз год пакінуць яе сцены, пойдуць па розных шляхах.

Учора ў раёне прайшлі лінейкі, прысвечаныя пачатку новага 2020/2021 навучальнага года. Кіраўніцтва раёна, службаў, ведамстваў традыцыйна прысутнічалі на гэтых урачыстасцях. Старшыня райвыканкама Сяргей Міхалюта разам з начальнікам аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталляй Голік завіталі на лінейку ў Свенск. Ганаровымі гасцямі таксама сталі кіраўнікі сілавых структур раёна: РАУС і РАНС. Старшыня сельвыканкама Анатоль Белашоў і кіраўнік мясцовай гаспадаркі Святлана Караткова не здолелі прапусціць такое значнае дзейства і прысутнічалі на свяце.

Дырэктар школы Мікалай Чумакоў вітаў школьнікаў, педагогаў, гасцей школы. Ён выказаў надзею, што і наступіўшы ўжо навучальны год стане для кожнага вучня часам здабыткаў і адкрыццяў, а тыя традыцыі па паспяховасці, якія мае школа, будуць толькі павялічвацца і мацнець.
Сяргей Валер’евіч у сваім віншавальным звароце адзначыў і такі прыемны момант: ужо бягучы навучальны год для дырэктара Мікалая Міхайлавіча з’яўляецца юбілейным. «Трыццаць пяць гадоў гэты чалавек аддаў школе, імкнуўся зрабіць навучальны працэс і ўмовы для калектыву камфортнымі. Я перакананы, што ён і надалей будзе ўяўляць сваім стаўленнем да работы ўзор для моладзі, калег,» — адзначыў кіраўнік раёна і перадаў дырэктару кветкі і падарунак. Першакласнікі таксама сталі аб’ектам увагі ганаровага госця. Ён ім перадаў першыя іх падручнікі «Мая краіна — Беларусь» ад Прэзідэнта нашай рэспублікі. У адказ маленькія школьнікі паабяцалі вучыцца толькі на «выдатна» і быць дысцыплінаванымі і ўседлівымі на занятках.

Будучыя выпускнікі таксама выказалі ўдзячнасць сваім педагогам. А самым маленькім калегам яны перадалі невялікія сувеніры.

Наталля Міхайлаўна таксама звярнулася да вучняў і педкалектыва, тэхнічных работнікаў Свенскай школы. Яна шчыра выказала надзею, што той узровень, які ўжо каторы год трымае гэтая навучальная ўстанова, не будзе паніжаны. «Для таго, каб вы дасягалі высокіх вынікаў па ўсіх накірунках, на мой погляд, у вас ёсць усё неабходнае. Таму плённай вам працы, таленавітых вучняў і простага чалавечага шчасця,» — падкрэсліла аратар.

Да мікрафона ў той дзень падыходзілі ўсе госці. У выступленнях, акрамя віншавальнай, гучалі і тэмы бяспекі падчас заняткаў, пасля іх. Святлана Караткова і Анатоль Белашоў таксама перадалі першакласнікам і будучым выпускнікам канцэлярскія прыналежнасці.

Першы школьны званок прагучаў, і школьнікі разышліся па класах. Сяргей Міхалюта і Наталля Голік разам з дырэктарам завіталі на першы занятак у чацвёрты клас. Кіраўнікі РАУС і РАНС таксама прынялі ўдзел у вучэбным працэсе.

На гэтым занятку, тэмай якога стала жыццесцвярджальнае «Мой родны куток, сэрцу дарагі», вялася размова пра Радзіму, Дзяржаўную сімволіку. Рабяты з захапленнем тлумачылі, чаму наша сімволіка мае такія колеры, чаму дзяржаву завуць блакітнавокай і шэраг іншых пытанняў.

Задаў некалькі пытанняў школьнікам і старшыня райвыканкама. Ён з удзячнасцю адзначыў, што школьнікі добра ведаюць кіраўніка краіны, сімволіку Беларусі.

«Мы плануем надалей звярнуць увагу на школы ў вёсках і аграгарадках. Вядомая справа, і гарадскія не будуць забытыя, але лічу, што менавіта перыферыя патрабуе большага ўдзелу, дапамогі. І калі мы зробім крок на вёску, перакананы, эфект будзе ад гэтага,» — выказаў думку Сяргей Валер’евіч на развітанне з калектывам школы.

На адкрытай пляцоўцы РЦК і НТ для дзетак была арганізаваная забаўляльная праграма «Прывітанне, школа», якая была не толькі вясёлай і забаўляльнай, але і пазнавальнай.

Прагучалі першыя званкі, вучэбны працэс пачаўся і на Слаўгарадчыне. Зычым і педагогам, і бацькам, і школьнікам толькі мірнага неба, спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Са святам!

Уладзімір РЫЖАНКОЎ.
Фота: аўтара, Аксаны НЯМЦОВАЙ, Юліі ШЫШКІ.


























Фотогалерея












  • © 2007-2023
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт