Аўтар гэтых радкоў раздзяліў з вышэйназванамі асобамі радасць і гонар моманту.
ААТ «Прывольны» неаднаразова станавіўся аб’ектам увагі ўрачыстых ганаровых дэлегацый. Яно і зразумела: народ тут жыве працавіты, гасцінны, а калі пра работу іхнюю размову весці, то акрамя станоўчых і па-добраму пафасных эпітэтаў не абыйсціся. Аляксандр Шусцікаў і ягоны цёзка Аляксандр Кухараў у гэты раз прымалі сваю долю ўдзячнасці і віншаванняў.
Абодва гэтыя механізатары ў жніве бягучага года здолелі перайсці псіхалагічную насамрэч мяжу ў 1000 тон зерня. Менавіта рукамі і, будзем казаць праўду, мазгамі гэтых людзей складваецца дабрабыт гаспадаркі, раёна, наш з вамі дабрабыт. Аб гэтым казалі ў сваіх віншавальных зваротах госці хлебаробаў. А як водзіцца, добры госць ведае, калі трэба пайсці і не перашкаджаць гаспадарам рабіць сваю справу, мы не зацягвалі і пасля аператыўнага абмену інфармацыяй накіраваліся ў ААТ «Заранскі». Дзе, тут нічога не зробіш, нас чакалі героі не аднаго бадай выпуска раёнкі, людзі, якія амаль штогод займаюць першыя месцы на жніве, — Аляксандр Караткоў і Генадзь Сувораў. Першы на сваім МАЗе адвёз ад камбайнаў 3 тысячы тон збожжа, ягоны калега здолеў сабраць з палеткаў 2 тысячы. Лічбы ўнушальныя, улічваючы, што гэта за праца такая — хлеб збіраць.
Кантакт з рупліўцамі і тут не быў занадта працяглым, і яны працягнулі займацца сваімі справамі.
Узнагароды ад раённага кіраўніцтва, падарункі ад райкама прафсаюзаў, перакананы, зрабілі настрой хлебаробаў на той дзень. А гэта значыць, што і да працы сваёй, яе выніковасці, работнікі будуць ставіцца з максімальнай самаадданасцю. Як, у прынцыпе, і ёсць на самой справе.
Уладзімір РЫЖАНКОЎ.
Фота аўтара.