RU BE ZH-CN EN
logo

Славгородский

районный исполнительный комитет

Официальный сайт

Адрес: 213245, г. Славгород, ул. Октябрьская, 3

Телефон приемной: 8 (02246) 79-625

E-mail: slavrik@slavgorod.gov.by

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 17 мая 2021 09:05

Абмен вопытам і творчымі ідэямі. На абласным семінары-практыкуме абмеркавалі асноўныя напрамкі дзейнасці ўстаноў культуры аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Абмен вопытам і творчымі ідэямі. На абласным семінары-практыкуме абмеркавалі асноўныя напрамкі дзейнасці ўстаноў культуры аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны

14 мая 2021 года ў Слаўгарадзе прайшоў абласны семінар-практыкум «Ахова нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны: метадычнае кіраўніцтва, рэкамендацыі». Арганізатарам семінара-практыкума з’яўляецца ўстанова культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы».

Удзельнікамі семінара-практыкума сталі спецыялісты ўстаноў культуры па нематэрыяльна-культурнай спадчыне і фальклору з раёнаў і гарадоў Магілёўскай вобласці.

Семінар практыкум пачаўся з наведвання выставы экспазіцыі «Спадчына Магілёўскага Падняпроўя», дзе ўдзельнікі малі магчымасць пазнаёміцца з аб’ектамі нематэрыяльна-культурнай спадчыны Магілёўскай вобласці. На тэрыторыі Магілёўскай вобласці маецца 14 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. У 2021 годзе пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2021 № 25 элементу «Беларускае мастацтва выцінанкі» на тэрыторыі Брэсцскай, Віцебскай, Гродненскай, Гомельскай, Магілёўскай (гг.Бабруйск, Горкі, Крычаў, Магілёў), Мінскай абласцей і г.Мінска" быў прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Далей семінар-практыкум складаўся з тэарэтычнай часткі. Сташкевіч Ала Барысаўна, эксперт Рэспублікі Беларусь Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА), фасілітатар Глабальнай сеткі па павышэнню патэнцыяла ў рэалізацыі Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, выступіла з нацыянальным дакладам на тэму «Перыядычная справаздачнасць 2021 г. па Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003 г.)». Яна таксама расказала аб інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны з удзелам супольнасцей, а таксама аб асноўных падыходах у адпаведнасці з Канвенцыяй 2003г. і аб этычных патрабаваннях да інвентарызацыі, аб свабоднай, папярэдняй і інфармаванай згоды носьбітаў на дзейнасць, звязаную з НКС.

Асноўныя напрамкі дзейнасці ўстаноў культуры Рэспублікі Беларусь у межах выканання Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны разглядзела Каліноўская Алена Тадевушаўна, вядучы спецыяліст аддзела інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дадатковай адукацыі дарослых ІПКіПК УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў».

Далей удзельнікаў семінара-практыкума чакаў круглы стол на тэму «Лепшыя практыкі аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь. Праблемы і перспектывы дзейнасці па захаванню нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей», дзе выступілі запрошаныя эксперты.

У рамках праграмы семінара-практыкума ўдзельнікі наведалі помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца», цэнтр экалогіі крынічнай вады, тэматычных пляцовак «Лясная — месца воінскай славы», «Турыстычныя маршруты», выставы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстроў-сыравараў Слаўгарадскага раёна.

Таксама была паказана тэатралізаванае прадстаўленне «Паданне аб «Блакітнай крыніцы». Быў наведан Свята-Петра-Паўлаўскі Храм-помнік вёскі Лясная і сустрэча з настаяцелем Храма Іераманахам Афанасіем.

Завяршыўся семінар-практыкум выставай-прэзентацыяй страў нацыянальнай кухні, якую прэзентавала Баранава Марыя Васільеўна, дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна».

Крысціна Башарымава,
вядучы рэдактар
УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР»
















Фотогалерея












  • © 2007-2023
    Славгородский районный исполнительный комитет
    Официальный сайт