Са словамі віншаванняў і пажаданняў моцнага здароўя, міру і дабрабыту старшыня райвыканкама Андрэй Кажамякін, начальнік адасобленай групы (Слаўгарадскага раёна) ваеннага камісарыята Чавускага і Слаўгарадскага раёнаў падпалкоўнік Аляксандр Чаркашын, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Дзенісенка наведалі на даму паважанага ветэрана, каб у чарговы раз выказаць сваю падзяку.
Заслужанаму чалавеку нашага краю ўручылі матэрыяльную дапамогу, паштоўкі, падарункі і кветкі з цёплымі словамі пажаданняў моцнага здароўя, аптымізму і дабра.
З імправізаваным канцэртам перад Рыгорам Фёдаравічам выступілі школьнікі Свенскай сярэдняй школы, артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, падараваўшы тым самым цудоўны настрой.