Пунктамі яго маршруту сталі вёскі Гіжэнкаўскага сельсавета: Загліннае і Лецягі. У складзе інфармацыйнай групы да вяскоўцаў завіталі: намеснік старшыні райвыканкама Алена Шаўцова, інспектар РАНС Сяргей Сіняўскі, загадчыца аўтаклуба РЦК і НТ Галіна Максімава, а таксама ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці ў складзе каляднай группы Бярозаўскага сельскага Дома культуры.
Алена Шаўцова высветліла ў сваёй прамове пытанні абмеркавання прадстаўленага праекту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пазнаёміла з асноўнымі дапаўненнямі: захаванне і ўдасканаленне сацыяльных гарантый, традыцыйных каштоўнасцяў, гістарычнай праўды дазволяць далей развівацца нашай краіне.
Сяргей Уладзіміравіч папярэдзіў жыхароў аб пажарная бяспецы пры ацяпленні жылля печкамі, а таксама намагацца пазбавіць ад снежнага цяжару дахі дамоў.
Узняла настрой і дадала ноткі весялосці канцэртная праграма артыстаў.