Святлана БОНДАРАВА,
намеснік дырэктара па ВВР
28–29 сакавіка на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства адбыўся рэспубліканскі фэст юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. На працягу дзвюх дзён пераможцы абласных этапаў конкурсу наведвалі лепшыя экскурсіі навучэнцаў у намінацыях: «Роднымі пуцявінамі» і «Скарбонка часу». У творчых майстэрнях распрацоўвалі, а потым прэзентавалі музейныя экскурсіі. Наведалі музей старажытнабеларускай культуры, археалагічную экспазіцыю Інстытута гісторыі НАН Беларусі. І напрыканцы самы прыемны момант — узнагароджанне. Дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана вучаніца 11 класа ДУА «Васькавіцкая сярэдняя школа» Алена Зарэцкая.
Святлана БОНДАРАВА,
намеснік дырэктара па ВВР